Саўл Майсеевіч Бухман
Саўл Майсеевіч Бухман | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 мая 1903 |
Дата смерці | 23 жніўня 1961 (58 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | урач, медыцынскі адміністратар, ваенны ўрач |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Саўл Майсеевіч Бухман, ці Шавель Хаімавіч Бухман (11 мая 1903 — 23 жніўня 1961) — савецкі ваенны ўрач і арганізатар аховы здароўя. Палкоўнік медыцынскай службы[1].
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1927 годзе[1].
У Чырвонай Арміі з 1928 года. Служыў на пасадах дывізійнага ўрача, начальніка санітарнага корпуса, начальніка санітарнага аддзела 3-й арміі Заходняй асобай ваеннай акругі, 22-й арміі (1933—1945). Прымаў удзел у вызваленні Заходняй Беларусі. Пасля вайны працаваў начальнікам навучальнай часткі ваеннай кафедры Мінскага медыцынскага інстытута[1].
Пахаваны на Усходніх могілках Мінска (Беларусь), участак 26[1].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1 ступені, Чырвонай зоркі, медалямі[1].
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Ишутин, О. С. Военно-медицинское образование в Республике Беларусь. История и современность. Т. 1: История создания и деятельности военной кафедры Белорусского, Минского государственного медицинского института 1930—1995 гг./ О. С. Ишутин, В. Г. Богдан. — Минск: Колорград, 2017. — С. 147—148.
- Нарадзіліся 11 мая
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Памерлі 23 жніўня
- Памерлі ў 1961 годзе
- Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
- Выкладчыкі БДМУ
- Выпускнікі медыцынскага факультэта БДУ
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Ваенныя ўрачы Беларусі
- Ваенныя ўрачы СССР
- Медыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Палкоўнікі СССР
- Удзельнікі польскага паходу РСЧА
- Постаці беларускай аховы здароўя